Тэдзі Схольтэн
нідэрл.: Teddy Scholten
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 мая 1926(1926-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2010(2010-04-08) (83 гады)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі тэлевядучая, спявачка, вядучая, радыёвядучы
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэдзі Схольтэн (нідэрл. Teddy Scholten, народж. Ван Звітэрэн, нідэрл. Van Zwieteren, 11 мая 1926, Рэйсвейк — 8 красавіка 2010, Рэйсвейк) — нідэрландская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 1959 года з кампазіцыяй «Een beetje».

Біяграфія

Кар’еру спявачкі пачала ў 1940-я гады ў складзе дуэта Scholten & Van’t Zelfde. З 1945 г. працавала з Хенкам Схольтэнам, за якога спявачка праз год выйшла замуж.

У 1959 годзе перамагла на конкурсе Еўрабачанне, набраўшы 21 бал і апярэдзіўшы выканаўцаў з Вялікабрытаніі і Францыі. Пасля конкурсу запісала варыянты сваёй пераможнай песні на нямецкай, французскай, шведскай, італьянскай мовах, якія дасягнулі 4-га месца ў нідэрландскім і 11-га — у італьянскім чартах.

Пазней запісала некалькі альбомаў, у тым ліку, з вядомымі дзіцячымі песнямі, а таксама ўдзельнічала ў тэлевізійных праектах.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.