Тэатр юных гледачоў імя А. А. Бранцава | |
---|---|
руск.: Театр юных зрителей имени А. А. Брянцева | |
![]() | |
Заснаваны | 23 лютага 1922 |
Заснавальнік | А. А. Бранцаў |
Будынак тэатра | |
Адрас | Санкт-Пецярбург, Піянерская плошча, д. 1 |
Архітэктар | А. У. Жук |
Сайт | tyuz-spb.ru |
![]() |
|
![]() |
![](../I/TyUZ1.JPG.webp)
Тэатр юных гледачоў імя А. А. Бранцава (руск.: Театр юных зрителей имени А. А. Брянцева) — тэатр у Санкт-Пецярбургу, адзін з першых прафесійных рэпертуарных дзіцячых тэатраў Расіі.
Тэатр быў заснаваны А. А. Бранцавым і адкрыўся 23 лютага 1922 года спектаклем «Канёк-Гарбунок». Гэты спектакль доўгія гады быў свайго роду візітнай карткай тэатра, а Канёк-Гарбунок — яго эмблемай.
З 1922 па 1962 год тэатр займаў памяшканне былога Ценішаўскага вучылішча на Махавой вуліцы ў Ленінградзе (цяпер у будынку знаходзіцца вучэбны тэатр «На Махавой»).
У гады вайны, з 1942 па 1944 год, трупа тэатра была ў эвакуацыі на Урале. Акцёры выступалі на сцэне Бярэзнікаўскага драматычнага тэатра.
У 1962 годзе тэатр пераехаў у сучасны, спецыяльна спраектаваны будынак (архітэктар А. У. Жук) на плошчы, якой у тым жа годзе было прысвоена імя Піянерскай. У архітэктурным праекце А. У. Жука знайшлі адлюстраванне распрацоўкі А. А. Бранцава, усё было адаптавана да тэатральных і педагагічных традыцый Ленінградскага ТЮГа.
Адрас тэатра Санкт-Пецярбург, Піянерская плошча, д. 1.