Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы прафесійны беларускі тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам.
![](../I/2008._Stamp_of_Belarus_03-2008-01-22-718.jpg.webp)
Гісторыя стварэння
![](../I/Miensk%252C_Vysoki_Rynak%252C_Radzivi%C5%82._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%252C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%252C_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB_(J._Pie%C5%A1ka%252C_1800).jpg.webp)
У канцы 1840-х гадоў беларуска-польскі драматург В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу з 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», ― некатарыя суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі і Косткі Кжыжаноўскага. Акрамя Люцынкі, спектаклі паказваліся ў Мінску, часам у Глуску. Першы тэатральны паказ у Мінску быў дадзен 9 лютага 1852 года. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы. Тэатр існаваў да 1856 года[1][2].
Як працяг тэатра пісьменніка, працуе Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Зноскі
- ↑ Кісялёў Г.В. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 2 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1993. С. 407-409
- ↑ История города Воложина и района
Літаратура
- Грынчык М. М. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Мінск, 1985. С. 379-381.
- Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983.
- Ярмалінская В. М. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420