Тэатральная плошча Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
![]() |
Тэатральная плошча (руск.: Театральная площадь) — плошча ў цэнтры Магілёва.
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Teatralny._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_(1918).jpg.webp)
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Teatralny-%C5%A0k%C5%82o%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B-%D0%A8%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1904)._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F.jpg.webp)
Пачатак фарміравання паклала ўзвядзенне ў 1888 годзе будынка гарадскога тэатра па праекце архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Міляноўскага. Плошча прамавугольная ў плане, знаходзіцца на восі вуліцы Першамайскай. Да плошчы прылягаюць вуліцы Камсамольская, Болдзіна, Лазарэнкі. З’яўляецца важным транспартным вузлом.
Архітэктура
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4_(29).jpg.webp)
Кампазіцыйны акцэнт плошчы — будынак тэатра, які займае ўвесь усходні бок паміж вул. Камсамольскай і Болдзіна. Заходні бок фарміруюць будынак Музея этнаграфіі і Дом палітычнай асветы, паўночны — 5-павярховыя жылыя дамы з ўбудаванымі крамамі (1950-я гады), у архітэктуры якіх выкарыстаны элементы класічнай спадчыны; паўднёвы — 6—9-павярховыя жылыя дамы (1970-я гады) з выставачнай залай на 1-м паверсе.
Літаратура
- Театральная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэатральная плошча (Магілёў)