Тэадор Сведберг | |
---|---|
шведск.: Theodor Svedberg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1971[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Андрэа Андрэен[d] |
Дзеці | Эліяс Сведберг[d] і Hillevi Svedberg[d] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, дзеяч мастацтваў |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Oskar Widman[d][5] і Carl Benedicks[d][6] |
Вядомыя вучні | Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па хіміі (1926) Björkén Prize[d] (1926) медаль Франкліна[d] (1949) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (15 чэрвеня 1944) |
![]() |
Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg; 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.
Біяграфія
У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.
Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.
Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.
Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.
Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).
Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).
Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).
Быў жанаты з Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячкай міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэаткай Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).
Навуковыя працы
- Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912
- Colloid chemistry, N. Y., 1924
Зноскі
- ↑ The Svedberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Theodor (The) Svedberg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/575982/Theodor-HE-Svedberg
- ↑ The Svedberg // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ https://academictree.org/chemistry/peopleinfo.php?pid=73714
- ↑ https://academictree.org/chemistry/peopleinfo.php?pid=49860
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
- Сведберг Тэадор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Теадора Сведберга на афіцыйным сайце РАН