Тыямін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 3-[(4-аміна-2-метыл-5-пірымідзіл) метыл]-5-(2-гідраксіэтыл)-4-метыл-тыязол |
Хім. формула | C₁₂H₁₇N₄OS⁺ |
Эмпірычная формула | C12H17N4OS |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 265,4 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 248—250 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | [ | ]
PubChem | |
SMILES | |
ChemSpider |
Тыямі́н, вітамін B1 — водарастваральны вітамін з групы B, C12H17N4OS.
Апісанне
Вылучаны ў 1931 годзе нямецкім хімікам В. Віндаўсам, сінтэзаваны ў 1936 годзе амерыканскім хімікам Р. Уільямсам[1].
Існуе ў выглядзе солей (тыямінбрамід, тыямінхларыд і тыямінанітрат). Солі тыяміну добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна ў спіртах, не раствараюцца ў эфіры, хлараформе, ацэтоне і бензоле. У кіслым асяроддзі тыямін устойлівы да награванню і ўздзеянню акісляльнікаў.
У прыродзе
Тыямін шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе, сінтэзуецца раслінамі і некаторымі мікраарганізмамі. У арганізмах жывёл і чалавека тыямін не сінтэзуецца. Яны атрымліваюць тыямін разам з ежай. Найбольш значнымі крыніцамі тыяміну з’яўляюцца бабовыя і зерневыя расліны, дрожджы. Малако і малочныя прадукты, а таксама гародніна, бедныя на тыямін.
Выкарыстанне
Недахоп тыяміну ў арганізме вядзе да паталагічных змен у нервовай, і сардэчна-сасудзістай сістэмах, да хваробы беры-беры[1]. У медыцыне выкарыстоўваюцца тыямін і яго фосфарныя эфіры і дысульфідныя вытворныя[2].
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 87. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 629. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Літаратура
- Тыямін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 233. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 629. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Тиамин (руск.) // Энцыклапедыя Кругасвет