Тыфлінгі (англ. tiefling) — у гульнях Dungeons&Dragons, а таксама ў літаратуры па іх матывах — фантастычная раса, якія ўтварылася праз скрыжаванне людзей і дэманаў. Часта іх называюць «адзначаныя планамі» — як і ўсе астатнія гібрыдныя расы, якія нарадзіліся ад суполення людзей і знешніх істот (багоў, дэманаў, духаў і інш). У спадчыну тыфлінгу перадаецца «злая» дэманічная кроў, яны носяць праклён дэманскай крыві, большасць з іх — цынічныя адзіноткі і бадзягі, але сустракаюцца і носьбіты добрага светапогляду, якія здолелі перасіліць сваю прыроду. Многія тыфлінгі адрозніваюцца прывабнасцю, дапоўненай, аднак, дэманічнымі рысамі — рожкамі на галаве, доўгімі хвастамі, чырвонай скурай. Людзі з большасці ставяцца да тыфлінгаў з падазронасцю і ксенафобіяй.
Тыфлінгі — нашчадкі шляхетных родаў імперыі Баэл Турат, якія ўступілі ў сувязі з дэманамі. Імперыя загінула ў войнах з Аркозіяй, а тыфлінгі сталі вандроўнікамі без пастаяннай радзімы. Тым не менш, яны лічаць Нэвэрвінтэр сваёй краінай, і многія гатовыя абараняць яе — не толькі дзеля таго, каб захаваць свой дом, але каб набыць давер у вачах мясцовага насельніцтва. Тыфлінгі могуць мець дзяцей ад сумесных шлюбаў з людзьмі, але нашчадкам дастанецца ў спадчыну той жа праклён дэманічнай крыві.
Тыфлінгі ў літаратуры
- Роберт Сальваторэ, «Гаунтлгрым» («Gauntlgrym»)
- Эрын М. Эванс, «Серныя анёлы» («Bristome Angels»), «Вораг» («The Adversary»), «Агонь у крыві» («Fire in the Blood»), галоўны герой — дзяўчына-тыфлінг, чараўніца.