Тытунь

Табак віргінскі (Nicotiana tabacum), тыпавы від роду. Плантацыя з квітнеючымі раслінамі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nicotiana L. (1753)

Сінонімы
  • Amphipleis Raf.
  • Blenocoes Raf.
  • Dittostigma Phil.
  • Eucapnia Raf.
  • Langsdorfia Raf.
  • Lehmannia Spreng.
  • Perieteris Raf.
  • Polydiclis (G.Don) Miers
  • Sairanthus G.Don
  • Siphaulax Raf.
  • Tabacum Gilib.
  • Tabacus Moench
  • Waddingtonia Phil.
Тыпавы від
Nicotiana tabacum L. Табак віргінскі

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30562
NCBI  4085
EOL  38459
GRIN  g:8235
IPNI  325974-2

Тытунь, табак[3] (Nicotiana) — род раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Вядома каля 40 відаў. Падраздзяляецца на тры падроды: Tabacum, Rustica (махорка) і Petunioides.

Арэал

Да 16 стагоддзя тытунь рос толькі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. За 150 гадоў распаўсюдзіўся па Еўразіі і трапіў у Афрыку.

Да 1600 года ў амерыканскіх калоніях Іспаніі з’явіліся камерцыйныя плантацыі тытуню. У 1612 годзе Джон Ролф сабраў першы яго ўраджай у англійскай калоніі Джэймстаун (Віргінія). Меней, чым праз 10 гадоў тытунь стаў адным з галоўных артыкулаў віргінскага экспарту і нават выкарыстоўваўся каланістамі ў якасці своеасаблівай валюты пры менавым гандлі.

Цяпер тытунь вырошчваюць у розных краінах свету.

Значэнне і выкарыстанне

Высушанае лісце некаторых відаў тытуню выкарыстоўваюць для палення, а таксама нюхання і жавання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

  • Табак — род Nicotiana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Nicotiana (Табак) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.