Тытан | |
---|---|
фр.: Titane | |
Жанр | драматычны фільм і body horror film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Kazak Productions[d] |
Працягласць | 108 хв.[1] |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 14 ліпеня 2021[1] і 28 кастрычніка 2021[3] |
IMDb | ID 10944760 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Тытан» (фр.: Titane) — мастацкі фільм 2021 года рэжысёркі Жуліі Дзюкурно[4]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
Сюжэт
У дзяцінстве Алексія з бацькам патрапіла ў аўтакатастрофу, і лекары ўставілі ёй у чэрап тытанавую пласціну. З тых часоў яна адчувае фізічную цягу да машын. Алексія працуе на выставах у аўтасалонах, дзе выконвае эратычныя танцы, а яе «адносіны» з адным з кадылакаў заходзяць яшчэ далей. Неўзабаве Алексія выяўляе, што фантастычным чынам зацяжарыла. Ёсць у яе і іншы, не менш уражлівы сакрэт — яна серыйная забойца. Алексія вершыць крывавыя расправы з дапамогай падручных прадметаў, не ведаючы жалю, і хаваецца ад усіх, перапрануўшыся ў мужчыну. Ёй удаецца выдаць сябе за нейкага Адрыена, які яшчэ дзіцём знік шмат гадоў таму. Няўцешны бацька зніклага хлопца ахвотна вядзецца на гэты падман.
Акцёрскі склад
- Агата Русель — Алексія/Адрыен
- Венсан Ліндон — Венсан
- Геранс Марылье — Жусцін
- Бертран Банела — бацька Алексіі
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі[5].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 https://www.cnc.fr/professionnels/visas-et-classification/148345 Праверана 18 ліпеня 2021.
- 1 2 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- ↑ Titane (2021) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 10 лістапада 2021.
- ↑ Titane — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 10 лістапада 2021.
Спасылкі
- Тытан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)