Тысяча і адна ноч | |
---|---|
азерб.: Min bir gecə | |
| |
Жанр | балет |
Заснаваны на |
лібрэта Максуд Ібрагімбекаў Рустам Ібрагімбекаў паводле збору казак «Тысяча і адна ноч» |
Кампазітар | Фікрэт Аміраў |
Харэограф | Наіля Назірава |
Год | 1979 |
Пастаноўкі | першая - Азербайджанскі тэатр оперы і балета, Баку, гл. таксама ў тэксце |
«Тысяча і адна ноч» (азерб.: Min bir gecə) — балет у дзвюх дзеях, напісаны ў 1979 годзе. Лібрэта Максуда і Рустама Ібрагімбекавых[1]. Музыка азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Лібрэта балета напісана па матывах збору казак «Тысяча і адна ноч».
Упершыню ўбачыў свет у Баку ў 1979 годзе на сцэне Азербайджанскага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1] дырыжорам-пастаноўшчыкам Назімам Рзаевым са сцэнаграфіяй Тагрула Нарыманбекава. Адноўлены ў 1992 годзе. У 1999 годзе быў пастаўлены ў Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета і ў Краснаярскім дзяржаўным тэатры оперы і балета[1].
Асновай балета стала папулярнае «Апавяданне пра цара Шахрыяра». У балет уваходзяць сюжэты і іншых казак — пра прыгоды Сіндбада-марахода, Птушку Рух, Аладзіна і прынцэсу Будур, Алі-Бабу і сорак разбойнікаў.
За стварэнне гэтага балета Фікрэт Аміраў быў ганараваны ў 1980 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Пастаноўка ў Беларусі
У 2014 годзе балет быў пастаўлены ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Балетмайстрам спектакля стала вядомая азербайджанская харэограф Медзіна Аліева, дырыжор-пастаноўшчык Эйюб Куліеў.
Зноскі
Спасылкі
- Пазайздросцяць і нашы класікі…
- Двайная прэм’ера на сцэне Музычнага тэатра Беларусі(недаступная спасылка)