Тырговішцкая вобласць
балг.: Област Търговище
Краіна  Балгарыя
Статус Вобласць
Уваходзіць у Паўночна-Усходні рэгіён
Уключае 5 абшчын
Адміністрацыйны цэнтр Тырговіштэ
Найбуйнейшыя гарады Тырговіштэ, Антонава, Амуртаг, Апака і Попава
Дата ўтварэння 8 студзеня 1999
Насельніцтва (2011) 120 818
Шчыльнасць 44,48 чал./км²
Плошча 2 710,4 км²
Тырговішцкая вобласць на карце
Часавы пояс EET (UTC+2, улетку UTC+3)
Код ISO 3166-2 BG-25
Код аўтам. нумароў Т
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тырговішцкая вобласць (балг.: Област Търговище) — вобласць на поўначы Балгарыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Тырговіштэ. Насельніцтва вобласці — 120 818 жыхара (2011)[1]. Плошча тэрыторыі займанай вобласцю 2710,4 км² (1,8 % ад тэрыторыі Балгарыі)[2].

Геаграфія

На паўночным захадзе мяжуе з Русенскай вобласцю, на паўночным усходзе з Разградскай вобласцю, на ўсходзе з Шуменскай вобласцю, на поўдні са Слівенскай вобласцю і на захадзе — з Велікатырнаўскай вобласцю.

У вобласці акрамя Тырговіштэ, ёсць яшчэ 4 гарады — Антонава, Амуртаг, Апака і Попава. Усяго на тэрыторыі Тырговішцкай вобласці размешчаны 196 населеных пунктаў[2] (гл. населеныя пункты Тырговішцкай вобласці).

Адміністрацыйны падзел

Абшчыны Тырговішцкай вобласці

Адміністрацыйна вобласць падзелена на пяць абшчын:

  • Абшчына Антонава
  • Абшчына Амуртаг
  • Абшчына Апака
  • Абшчына Попава
  • Абшчына Тырговіштэ

Насельніцтва

Этнічныя групы (2011)
Этнічная група Працэнт
Балгары
 
54.6%
Туркі
 
35.8%
Цыгане
 
7.3%
Іншыя
 
2.3%


Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.