Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў | |
---|---|
Заснаваны | 1966 |
Сайт | uart.edu.al |
Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў (алб. Universiteti i Arteve) — галоўная навучальная ўстанова, якая прапануе вышэйшую адукацыю ў галіне мастацтва ў Албаніі.
Гісторыя
Установа заснавана ў 1966 годзе як Вышэйшы інстытут мастацтваў, ён аб’яднаў тры мастацкія ўстановы: Тыранскую дзяржаўную кансерваторыю (алб. Konservatorin Shtetëror të Tiranës), Вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў (алб. Shkollën e Arteve të Bukura) і Вышэйшую акцёрскую школу «Аляксандра Мойсіў» (алб. Shkollën e Lartë të Aktorëve «Aleksandër Moisiu»). Акадэмія мастацтваў змагла скарыстацца рускай традыцыяй у класічнай музыцы і балеце дзякуючы таму, што Албанія і Расія былі ў цесных адносінах у часы камуністычнага кіраўніцтва. Школа па-ранейшаму падтрымлівае сувязі з Расійскай школай балета і класічнай музыкі. У 1991 годзе Вышэйшы інстытут мастацтваў быў перайменаваны ў Акадэмію мастацтваў. 12 кастрычніка 2009 года прэзідэнт Рэспублікі Албанія Бамір Топі ўзнагародзіў Акадэмію мастацтваў «Ордэнам Вялікага магістра».[1] 23 сакавіка 2011 года рашэннем Савета Міністраў Албаніі, Акадэмія мастацтваў была перайменавана ва Ўніверсітэт мастацтваў, які пачаў сваю дзейнасць з 2011/2012 навучальнага года.
Структура
Універсітэт мастацтваў мае тры факультэты:
- Музычны факультэт. Ён прапануе спецыяльнасці ў галіне музыказнаўства, дырыжыравання, кампазіцыі, фартэпіяна, скрыпкі, альта, віяланчэлі, кантрабаса, гітары, флейты, габоя, кларнета, трамбона, трубы, акардэона, фагота, ражка, тубы, канты і педагогікі, а таксама мае дзве кафедры:
- Кафдра музыказнаўства, кампазіцыі і дырыжорства
- Кафедра спектаклю
- Факультэт візуальных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці ў галіне жывапісу, графікі, дызайну тэкстылю і моды, мультымедыя, прыкладнога дызайну, скульптуры і керамікі, а таксама мае дзве кафедры:
- Кафедра жывапісу
- Кафедра скульптуры
- Факультэт драматычных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці у кіна- і тэле-рэжысуры, акцёрскім мастацтве, сцэнаграфіі і кастамаграфіі, і харэаграфіі, і мае дзве кафедры:
- Кафедра акцёрскага мастацтва
- Кафедра рэжысуры, сцэны, дызайна, харэаграфіі і тэорыі мастацтва
Дырэктары/Рэктары
З моманту свайго стварэння і да 1991 года Вышэйшым інстытутам мастацтваў кіраваў дырэктар. З 1997 года па цяперашні час ім кіруе рэктар.
Дырэктары/Рэктары Універсітэта мастацтваў | |
1966-1969 | Вільсан Кіліка, жывапісец, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1969-1973 | Тэфік Лаўшы, пісьменнік, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1973-1978 | Лілі Жамо, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1978-1981 | Ібрагім Мадхі, прафесар скрыпкі, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1981-1988 | Крыста Ёрджы, кінарэжысёр, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1988-1991 | Якаў Мату, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) |
1991-1992 | Фатмір Хісі, музыкант, (дырэктар Акадэміі мастацтваў) |
1992-1995 | Буяр Капекшыу, кінарэжысёр і акцёр (дырэктар Акадэміі мастацтваў) |
1995-1997 | Джэрдж Жэдзі, пісьменнік, (дырэктар Акадэміі мастацтваў) |
1997-2008 | Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў) |
2008-2016 | Петрыт Малай, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў, рэктар Універсітэта мастацтваў) |
2016- | Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Універсітэта мастацтваў) |
Паштовая марка
15 снежня 2011 года да 45-годдзя Акадэміі мастацтваў Пошта Албаніі выпусціла новую паштовую марку,[2] прысвечаную гэтай падзеі.
Зноскі
- ↑ President of the Republic of Albania – News(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 28 красавіка 2021.
- ↑