Тымол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₁₀H₁₄O
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS89-83-8
PubChem6989
Рэг. нумар EINECS201-944-8
SMILES
ChemSpider21105998

Тымол, 2-ізапрапіл-5-метылфенол, 3-гідраксі-4-ізапрапілталуол, CH6CH3(OH)(C3H7) — араматычнае злучэнне з хімічнымі ўласцівасцямі фенолаў.

Бясколерныя крышталі з характэрным пахам і пякучым смакам. Тэмпература плаўлення 50—51,5 °C, тэмпература кіпення 232,9 °C. Шчыльнасць 9257 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, воцатнай кіслаце, бензоле. Не раствараецца ў вадзе.

У прыродзе

У прыродзе ўтрымліваецца ў некаторых алеях, напрыклад, з насення і лісця чабару звычайнага (Thymus vulgaris).

Атрыманне

Тымол у прамысловасці атрымліваюць алкіліраваннем м-крэзолу прапіленам пры тэмпературы 360—365 °С, ціску 4,8—5 МПа у прысутнасці каталізатара (актываваны Аl(ОН)3).

Выкарыстанне

Тымол выкарыстоўваецца ў вытворчасці ментолу, некаторых хімічных індыкатараў (тымолавага сіняга, тымолфталеіну). Антысептык. Таксама выкарыстоўваецца ў парфумерыі і ў якасці процігліставага сродку.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.