Пасёлак гарадскога тыпу
Тыксі
± | ||||||||||||||||||||||||
Ты́ксі[2] (руск.: Ти́кси, якуцк.: Тиксии) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція). Самы паўночны населены пункт Якуціі. У спісе самых паўночных населеных пунктаў Расіі займае чацвёртае месца пасля пасёлкаў Дыксан, Сындаска, Хатанга. Знаходзіцца за Палярным кругам, на ўсход ад вусця Лены на беразе аднайменнай бухты мора Лапцевых. Адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.
Гісторыя
Створаны як адзін з пунктаў Паўночнага марскога шляху ў 1933 годзе. Недалёка знаходзіцца створаная ў 1932 годзе палярная станцыя, а таксама створаная ў 1957 годзе Палярная геакосмафізічная абсерваторыя «Тыксі».
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.
У 1941—1944 гадах Тыксі быў пунктам фарміравання ўнутраных арктычных канвояў.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Рэспублікі Саха (Якуція)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.