(Kẹo, Mọn, Cuối, Họ, Đan Lai, Ly Hà, Tày Pọng, Con Kha, Xá Lá Vàng) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 91 430 (2019 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | тхо |
Рэлігія | культ продкаў, будызм |
Блізкія этнічныя групы | в'еты, тыыт, мыонгі |
Тхо, або цо (в’етн.: Người Thổ) — група малых этнічных супольнасцей на поўначы В’етнама. Падзяляюцца на аб'яднанні кеа, мон, чыой, хо, дан-лаі, лі-ха, тай, кон-ха, са-ла-вань. Агульная колькасць (2019 г.) — 91 430 чал.
Народная культура
Тхо жывуць у пагорыстай лясістай мясцовасці. Займаюцца падсечна-агнявым земляробствам. Вырошчваюць рыс і каноплі. Апошнія выкарыстоўваюцца выключна ў тэхнічных мэтах для вытворчасці рыбалоўных і паляўнічых сетак, мяшкоў і гамакоў. Шырока распаўсюджаны збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства. У наш час многія тхо практыкуюць рамесныя заняткі. Цікава, што ткацтвам яны не займаюцца.
У мінулым будаваліся слупавыя хаціны на па́лях. У наш час пераважаюць каркасныя пабудовы. Паколькі тхо ўжо з XVIII - XIX стст. шчыльна сутыкаліся з суседзямі-в'етамі і былі ўцягнуты ў гандаль з імі, то фактычна ў гэты час страцілі арыгінальную нацыянальную вопратку, песенныя і музычныя традыцыі. Фальклор тхо адметны сваімі казкамі, прымаўкамі, дзіцячай рыфмаванай паэзіяй.
У традыцыйнай культуры шырока распаўсюджаны дашлюбныя адносіны, аднак яны магчымы толькі ў пэўныя святочныя дні. Абавязковы выкуп нявесты, таму маладыя мужчыны-тхо звычайна доўга збіраюць сродкі, каб заключыць шлюб. Сем'і аб'ядноўваліся ў вясковыя абшчыны, якія з'яўляліся валадарамі зямлі. Знутры абшчыны існуе суседская дапамога і агульнае карыстанне вынікамі сумеснай працы.
Мова
Мова тхо блізкая да в'етнамскай і мыонгскай. Агульнай літаратурнай мовы фактычна няма. У пісьмовасці выкарыстоўваецца в'етнамскій алфавіт на аснове лацінкі.
Рэлігія
Большасць вернікаў спавядае будызм. Шырока распаўсюджаны культ продкаў.
Знакамітыя тхо
- Чу Ван Тан — в’етнамскі ваенны дзеяч.
Спасылкі
- The Thổ Архівавана 10 лістапада 2013.
- Dân tộc Thổ Архівавана 24 ліпеня 2013.
- joshuaproject.net