Тушчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 86 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Тушча |
• Вышыня | 146,7[1] м |
• Каардынаты | 54°46′37,80″ пн. ш. 26°26′47,50″ у. д. |
Вусце | Страча |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Алешкі |
• Вышыня | 132,1[1] м |
• Каардынаты | 54°50′07,50″ пн. ш. 26°21′31,50″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Гродзенская вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Смаргонскі раён, Астравецкі раён, Мядзельскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Тушча́нка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці і Мядзельскім раёне[2] Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Назва
Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага tuščias, tuštas «пусты», адсюль назва тыпу *Tuščia.
Найбліжэйшы гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Tušt-upis (каля заходнелітоўскага Цяльшэя) таго ж паходжання[3].
Адзін (карацейшы) з двух прытокаў ракі *Тушчы выцякае з возера Тушча. Меншае за яго возера Тушча — ніжэй па цячэнні ракі, недалёка ад яе ўтоку ў Страчу.
Назва «Пустая (рака)» мусіла адносіцца да высыхання рачнога рэчышча ў сушэйшую пару. Так жа сама матываваная назва дзвінскай ракі Сухадроўка (< балцкае *Saus-dravas «Сухая плынь»).
Гідраграфія
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Выцякае з возера Тушча, у яго заходняй частцы. Упадае ў Страчу ў напрамку на поўдзень ад вёскі Алешкі[2] (Мядзельскі раён). Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай раўніны. Рэчышча Тушчанкі часткова каналізаванае.
Каля ракі вёска Дабраўляны (Смаргонскі раён).
Заўвагі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 127. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7, 48. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)