- Пра касметычны сродак гл. Туш для веек.
- Пра кітайскую культуру каліграфіі ёсць больш падрабязны артыкул Туш кітайская.
Туш чорная (ням.: Tusche) — фарба, прыгатаваная з сажы. Туш бывае вадкая, канцэнтраваная і сухая ў выглядзе палачак ці плітак. Чорная туш высокай якасці мае густы чорны колер, лёгка сходзіць з пяра ці з рэйсфедара. Існуе таксама так званая каляровая туш (асобая разнавіднасць вадкіх фарбаў), якая ўжываецца вельмі рэдка.
Уласцівасці і характарыстыкі
Неразмывальнасць
Неразмывальнасць тушы правяраюць наступным чынам: на лістку чарцёжнай паперы вычэрчваюць некалькі ліній рознай таўшчыні і, пасля таго як туш высахне, лісток у нахільным становішчы падстаўляюць пад вадаправодны кран на 1 хвіліну. Неразмывальная туш не размыецца і не пацячэ.
Спіртаўстойлівасць
Спіртаўстойлівасць тушы дазваляе абястлушчваць асобныя забруджаныя ўчасткі перад афарбоўваннем, не парушаючы замацаванага тушшу малюнка.
Гл. таксама
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.