Аграгарадок
Туча
Сядзібны дом
Сядзібны дом
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°57′39″ пн. ш. 26°32′38″ у. д.
Вышыня цэнтра
158 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовыя індэксы
222654
Аўтамабільны код
5
Туча на карце Беларусі ±
Туча (Беларусь)
Туча
Туча (Мінская вобласць)
Туча

Ту́ча[1] (трансліт.: Tuča, руск.: Туча) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Кухчыцкага сельсавета.

Гісторыя

У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска адносілася да Новагародскага ваяводства, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала ўваходзіць у склад Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Павел Тэадоравіч Яленскі, польны стражнік ВКЛ

На працягу стагоддзяў вёска Туча (каля Клецка) бесперапынна (да 1939) была ўладаннем старажытнага шляхецкага роду Яленскіх гербу «Корчак». Дзесьці ў пачатку 1630-х упершыню ва ўладанне роду вёскі Дунайчыцы і Туча набыў польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага Павел Тэадоравіч Яленскі. Маёнтак Туча (разам з Дунайчыцамі, Капаткевічамі, Людзяневічамі і Лучыцамі) стаў адной з сядзіб Яленскіх, якія мелі значныя маёнткі ў Новагародскім ваяводстве і Мазырскім павеце, дзе займалі высокія земскія пасады і адосіліся да рэгіянальнай эліты.

Пасля Паўла Яленскага вёскі Туча і Дунайчыцы перайшлі да яго сына Яна Паўлавіча Яленскага, мазырскага земскага пісара, а пасля мазырскага земскага суддзі, які выбіраўся ад Мазырскага павета паслом на элекцыйныя соймы (1669, 1674) і дэпутатам (1726) у Трыбунал ВКЛ. Ад Яна вёска перайшла да яго сына Антона-Даджыбога Янавіча Яленскага, мазырскага падчашага (1702—1731), а пасля да ўнука — новагародскага кашталяна (1780—1795) Гедэона Антонавіча Яленскага (1712—1798), які пабудаваў у Дунайчыцах (побач са старым і маленькім мураваным, атрымаўшым пазней назву «кашталянка») новы драўляны атынкаваны і пакрыты гонтай класіцыстычны палац. І ў Тучы Яленскія ў канцы XVIII ст. пабудавалі пакрыты гонтай мураваны палац у стылі класіцызм з порцікам, упрыгожаным чатырма іанічнымі калонамі. Каля палаца быў разбіты парк, перад палацам быў пасаджаны газон і траўнік, а таксама пабудавана ўяздная брама з алеяй дрэў да палаца.

На працягу XIX ст. вёска належала розным прадстаўнікам роду Яленскіх.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска апынулася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай і належала Марыяну-Казіміру Казіміравічу Яленскаму (1864—1922). Яе апошняй уладальніцай была жонка графа Андрэя Мяльжынскага — графіня Ядвіга Мяльжынская (1914—?), дачка Марыяна-Казіміра Казіміравіча Яленскага (1864—1922) і яго жонкі Марыі Кончы (1876—1941).

У 1939 вёска, як і іншая тэрыторыя паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай (Заходняя Беларусь), увайшла ў склад БССР, маёнтак быў канфіскаваны савецкай уладай.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Тучанскага сельсавета[2].

Славутасці

У Тучы захаваліся фрагменты комплексу былой сядзібы Яленскіх: сядзібны дом, вадаёмы, фрагменты парку, рэшткі гаспадарчых пабудоў i спіртзавода (апошняя чвэрць XVIII — пачатак XX ст.).

У снежні 2011 г. увесь сядзібна-паркавы комплекс Яленскіх у Тучы на аўкцыёне быў набыты італьянска-беларускай кампаніяй «Дольчэ Аўта», якая паводле дамоўленасці павінна аднавіць сядзібу ў першасным выглядзе і стварыць там турыстычны аб'ект.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ту́чы, мн. (каля Тучо́ў)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.