Тухавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Ляхавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Тухавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 6 красавіка 1981 |
Ту́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тухавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 22 красавіка 1957 года ў склад Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна перададзена вёска Залужжа[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў Ляхавіцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[2]. 6 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Востраўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.