Тур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ст.-рус.: Туръ | |||||||
![]() Павел Татарнікаў. «Князь Тур» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | звестак няма | ||||||
Пераемнік | ![]() |
||||||
|
Тур (ст.-рус. Туръ) — першы летапісны князь Тураўскага княства (канец X ст.).
Калі лічыць яго сапраўднай гістарычнай асобай, то ён, разам з першым летапісным князем Полацкім Рагвалодам, адносіцца да князёў, якія стаялі ля заснавання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
Летапісныя звесткі
«Аповесць мінулых часоў» (складзена ў XII ст.) пад 980 годам паведамляе:
Ва Усцюжскім летапісным зборы, які складзены ў XVI ст., Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак аб Туры няма.
Пытанне аб гістарычнасці

.jpg.webp)
Адны вучоныя (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гістарычна сапраўдным Рагвалодам. Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы г. Тураў, а Тура — асобай легендарнай. На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу.
Канчаткова пытанне пра гістарычнасць Тура не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясцовага князя, бо ў славянскіх мовах пашыраны тапонім з коранем «тур», а горад несумненна мае назву, звязаную з імем асобы[1].
Зноскі
- ↑ Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.
Літаратура
- Прохоров А. Князь Тур: история легенды. Сакрализация княжеской власти у славян Архівавана 21 сакавіка 2017. — Минск: БГУ, 2005.
- Прохоров А. А. О туровских преданиях Архівавана 16 верасня 2021. // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 85-100.