Турцыя | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | TRT |
Адбор | Нацыянальны
1975
1978 1980–1993 1995–2002 2004–2005 Унутраны
2003
2006–2012 |
Удзелы | |
Удзелы | 34 (33 у фінале) |
Першы выступ | 1975 |
Лепшы вынік | 1, 2003 |
Горшы вынік | 13 (паўфінал), 2011 |
Спасылкі | |
Турцыя брала ўдзел ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1975 па 2012 год. У 1975 годзе прадстаўніца Турцыі Семіха Янкі з песняй «Seninle bir dakika» заняла апошняе масца, набраўшы ўсяго 3 балы. Пасля гэтага дзяржава была апошняй на конкурсе яшчэ двойчы: у 1983 і 1987 гадах, пры гэтым абодва разы краіна не атрымала ніводнага бала.
Доўгі час удзел Турцыі ў конкурс быў не вельмі паспяховым, з 1975 па 1996 гады краіне толькі аднойчы ўдалося ўвайсці ў топ-10, гэта адбылося ў 1986 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт Klips ve Onlar, з песняй «Halley», яны занялі 9-е месца.
У 1997 годзе краіна ўпершыню ўвайшла ў топ-3, трэцяе месца заняла Шэбнем Пакер, яна выконвала песню «Dinle». Яшчэ праз некалькі гадоў, у 2003, Сертаб Эрэнер з песняй «Everyway That I Can» здабыла для Турцыі першую і адзіную перамогу. З гэтага моманту вынікі краіны на конкурсе палепшыліся, з моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна толькі аднойчы не змагла ўвайсці ў фінал: у 2011. А ў фіналах пры гэтым, амаль заўсёды была ў топ-10. У 2010 годзе, гурт MaNga спыніўся за крок да перамогі, заняўшы другое месца.
14 снежня 2012 года, мясцовы вяшчальнік TRT аб’явіў аб тым, што Турцыя адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе 2013 года. Прычынай гэтага стала незадаволенасць краіны сістэмай галасавання на Еўрабачанні, а таксама асаблівае становішча краін «Вялікай пяцёркі», якія заўсёды, незалежна ад вынікаў, маюць права ўдзелу адразу ў фінале конкурса. Праз год, краіна зноў адмовілася ад удзелу, а 14 мая 2014, было аб'яўлена, што краіна больш ніколі не павернецца на конкурс.
За ўсю гісторыю ўдзелу Турцыя набрала ў фінале 1995 балаў, а ў паўфінале — 790 балаў.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1975 | Семіха Янкі | Турэцкая | Seninle bir dakika | Адна хвіліна з табой | 19 | 3 | ||
1978 | Нілуфер і Nazar | Турэцкая | Sevinçe | Калі я закаханы | 18 | 2 | ||
1980 | Аджа Пекан | Турэцкая | Petr’oil | Нафта | 15 | 23 | ||
1981 | Modern Folk Üçlüsü і Айшэгюль | Турэцкая | Dönme dolap | Кола агляду | 18 | 9 | ||
1982 | Neco | Турэцкая | Hani? | Дзе? | 15 | 20 | ||
1983 | Чэцін Альп і The Short Waves | Турэцкая | Opera | Опера | 19 | 0 | ||
1984 | Beş Yıl Önce, On Yıl Sonra | Турэцкая | Halay | Халай | 12 | 37 | ||
1985 | MFÖ | Турэцкая | Didai Didai Dai | Дыдай Дыдай Дай | 14 | 36 | ||
1986 | Klips ve Onlar | Турэцкая | Halley | Галей | 9 | 53 | ||
1987 | Сейял Танер і Lokomotif | Турэцкая | Şarkım Sevgi Üstüne | Мая песня пра каханне | 22 | 0 | ||
1988 | MFÖ | Турэцкая | Sufi | Суфій | 15 | 37 | ||
1989 | Pan | Турэцкая | Bana Bana | Мне, мне | 21 | 5 | ||
1990 | Каяхан | Турэцкая | Gözlerinin Hapsindeyim | Палонніца ў вашых вачах | 17 | 21 | ||
1991 | Ізель Чэлікёз, Рэйхан Караджа і Джан Угурлуэр | Турэцкая | İki dakika | Дзве хвіліны | 12 | 44 | ||
1992 | Айлін Ватанкош | Турэцкая | Yaz Bitti | Лета скончылася | 19 | 17 | ||
1993 | Бурак Айдас | Турэцкая | Esmer Yarim | Мая каханка брунетка | 21 | 10 | ||
1995 | Арзу Эцэ | Турэцкая | Sev! | Схіл! | 16 | 21 | ||
1996 | Шэбнем Пакер | Турэцкая | Beşinci Mevsim | Пяты сезон | 12 | 57 | 7 | 69 |
1997 | Шэбнем Пакер | Турэцкая | Dinle | Слухаць | 3 | 121 | ||
1998 | Цюзмен | Турэцкая | Unutamazsın | Ты не можаш забыць | 14 | 25 | ||
1999 | Туба Ональ | Турэцкая | Dön Artık | Павярніся зараз | 16 | 21 | ||
2000 | Пінар Айхан | Турэцкая, англійская | Yorgunum Anla | Зразумейце, я стаміўся | 10 | 59 | ||
2001 | Седат Юцэ | Турэцкая, англійская | Sevgiliye Son | Дзень Святога Валянціна | 11 | 41 | ||
2002 | Buket Bengisu & Group Safir | Турэцкая, англійская | Leylaklar Soldu Kalbinde | Бэз завяў у тваім сэрцы | 16 | 29 | ||
2003 | Сертаб Эрэнер | Англійская | Everyway That I Can | Кожны спосаб, якім я магу | 1 | 167 | ||
2004 | Афіна | Англійская | For Real | Рэальна | 4 | 195 | ||
2005 | Гюльсерэн | Турэцкая | Rimi Rimi Ley | Рымі Рымі Лей | 13 | 92 | ||
2006 | Сібель Цюзюн | Турэцкая, англійская | Süperstar | Суперзорка | 11 | 91 | 8 | 91 |
2007 | Кенан Догулу | Англійская | Shake It Up Şekerim | Страсяніся | 4 | 163 | 3 | 197 |
2008 | Mor ve Ötesi | Турэцкая | Deli | Шалёны | 7 | 138 | 7 | 85 |
2009 | Хадысе | Англійская | Düm Tek Tek | Адзін за адным | 4 | 177 | 2 | 172 |
2010 | MaNga | Англійская | We could be the same | Мы маглі б быць такімі-ж | 2 | 170 | 1 | 118 |
2011 | Юксэк Садакат | Англійская | Live It Up | Паліць жыццё | 13 | 47 | ||
2012 | Джан Бонама | Англійская | Love Me Back | Адкажы мне ўзаемнасцю | 7 | 112 | 5 | 80 |
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Год | Горад | Арэна | Вядучыя |
---|---|---|---|
2004 | Стамбул | Абдзі Іпекчы Арэна | Мелтэм Камбул і Корхан Абай |
Гісторыя галасавання
Станам на 2012 год гісторыя галасавання Турцыі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Узнагароды
Прэмія Марселя Безансона
Год | Прэмія | Песня | Выканаўца | Фінал | Балы | Месца правядзення |
---|---|---|---|---|---|---|
2003 | Прэмія прэсы | "Everyway That I Can" | Сертаб Эрэнер | 1 | 167 | Рыга |