Тураўская і Мазырская епархія
Беларуская праваслаўная царква
Сабор у імя Архістратыга Міхаіла, г. Мазыр
Сабор у імя Архістратыга Міхаіла, г. Мазыр
Агульныя звесткі
Краіна Беларусь
Епархіяльны цэнтр Герб г. Мазыра. Мазыр
Заснавана 1005
Кіраванне
Кіруючы архірэй епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід (Філь) 7 чэрвеня 2012)
Кафедральны храм Сабор у імя Архістратыга Міхаіла (Мазыр)
Другі кафедральны храм Сабор Свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх (г. Тураў, Жыткавіцкі раён)
Статыстыка
Благачынняў 8
Сайт turov.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі да 1000-годдзя епархіі

Тураўская і Мазырская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Заснавана каля 1005 года, адноўлена 18 кастрычніка 1992 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Гісторыя

Тураўская епархія заснавана ў 1005 годзе. З’яўляецца адной з найстарэйшых епархій на Беларусі. Аб першых часах хрысціянства на Беларусі дагэтуль сведчаць тураўскія каменныя крыжы, даўжынёю больш за 2 метры. Двое з тураўскіх епіскапаў былі прылічаны Праваслаўнай Царквою да ліку святых — св. Кірыла Тураўскі і св. Лаўрэнцій Тураўскі. Яшчэ адзін святы, якога дала Царкве тураўская зямля, — Святы Марцін. У жыцці ён быў звычайным ўладыкавым кухарам, але яму пашчасціла пабачыць з’яўленне Святых Барыса і Глеба.

У XII стагоддзі жонка Святаполка II Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве першы на Беларусі жаночы Варварын манастыр.

У 1241 годзе кафедра была перанесена ў Пінск.

На 2005 год у епархіі налічвалася 58 прыходаў, 47 святароў, 5 дыяканаў.

30 студзеня 2005 года была здзейснена хіратонія архімандрыта Стэфана ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага.

5 лістапада 2009 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва кафедральнага сабора ў горадзе Тураве.

Епіскапы

Благачынні

Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх

Манастыры

Сучаснае становішча

Кафедральны сабор у імя Архістратыга Міхаіла знаходзіцца ў горадзе Мазыры. На працягу 2010—2012 гг. у Тураве быў пабудаваны новы кафедральны сабор у імя святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.