Туліт
Туліт з Тведэстранда, Нарвегія
Формула Ca2Al3(SiO4)(Si2O7)O(OH)
Сінгонія Рамбічная
Колер Ружовы
Колер рысы Белая ці бясколерная
Бляск Шкляны
Празрыстасць Прасвечвае ў краях
Цвёрдасць 6,5
Спайнасць Дасканалая
Злом Няроўны
Шчыльнасць 3,1—3,38 г/см³
Паказчык пераламлення 1,69—1,70

Туліт (разалін, уніяніт) — шчыльная густа-ружовая ці ружова-чырвоная разнавіднасць мінерала цаізіт. Афарбоўка каменя абумоўлена іонамі марганцу (прымешка Mn дасягае ~ 1 %).

Сустракаецца ў выглядзе масіўных крупчастых, шаставатых, зблытана-кудзелістых агрэгатаў. Утвараецца пры рэгіянальным метамарфізме, сустракаецца ў метамарфічных пародах як прадукт гідратэрмальнай змены плагіяклаза ў гідратэрмальна змененых асноўных вывергнутых пародах і крышталічных сланцах. Спадарожныя мінералы: кварц, альбіт, біятыт, эпідот, гранаты.

Упершыню знойдзены ў 1820 годзе ў Нарвегіі (акруга Лом). Назва паходзіць ад старажытнай назвы міфічнага вострава ў паўночнай частцы Нарвегіі — Тул. Пазней быў знойдзены таксама ў Заходняй Аўстраліі, Намібіі, ЗША (штаты Тэнесі, Каліфорнія, Паўночная Караліна), Грэнландыі, Расіі (Урал), Аўстрыі (Ціроль), Італіі, Польшчы (Ніжняя Сілезія).

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.