Туліа Ламбарда
італ.: Tullio Lombardo
Фатаграфія
Дата нараджэння 1455
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1532(1532-11-17)[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька П'етра Ламбарда
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Уплыў П'етра Ламбарда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Барэльефы стасідый базілікі Фрары працы братоў Ламбарда

Туліа Ламбарда ці Ломбардзі (італ.: Tullio Lombardo; 1455, Венецыя — 17 лістапада 1532, там жа) — італьянскі скульптар эпохі Адраджэння. Сын скульптара і архітэктара П’етра Ламбарда, разам з братам Антоніа Ламбарда ўдзельнічаў у стварэнні большасці яго скульптурных твораў.

Самастойныя працы:

  • Скончыў пачатае Джорджыа Спавента будаўніцтва царквы Сан-Сальвадор у Венецыі (15091532)
  • Рэльефы для фасада Скуолы Грандэ дзі Сан-Марка ў Венецыі
  • Рэльеф галоўнага алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі
  • мармуровыя рэльефы «Святы Антоній адкрывае грабніцу скупога» і «Святы Антоній вылечвае ў юнака зламаную нагу» ў капэле Святога Антонія ў Падуі (15001502)
  • помнік сенатару П'етра Бернарда ў базілікі Фрары ў Венецыі (1524)
  • Галоўны алтар, помнік Джакопа Пезара і барэльефы стасідый у базілікі Фрары ў Венецыі (сумесна з братам Антоніа Ламбарда)
  • пахавальная статуя Гвідарэла Гвідарэлі ў Грамадскай Пінакатэцы ў Равене (1525)

Зноскі

  1. Tullio [Lombardi, Tullio] Lombardo // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tullio Lombardo // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2009. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура

  • John T. Paoletti, Gary M. Radke. Art in Renaissance Italy. — 3. — Laurence King Publishing, 2005. — 576 с — ISBN 1856694399. Стр. 473
  • Manfredo Tafuri, Jessica Levine. Venice and the Renaissance. — MIT Press, 1995. — 310 с — ISBN 0262700549.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.