Тулу
(ತುಳು)
Агульная колькасць 2 млн
Рэгіёны пражывання Індыя
Мова тулу
Рэлігія індуізм, джайнізм
Блізкія этнічныя групы гонды, малаялі, канада, корага

Ту́лу (саманазва ತುಳು) — дравідамоўны народ, што насяляе мясцовасць на поўдні індыйскага штата Карнатака і поўначы штата Керала. Агульная колькасць - каля 2 млн чал.

Тулу займаюцца трапічным земляробствам. Важную ролю адыгрывае вырошчванне какосавай пальмы, рысу, клубняплодаў. Для жыхароў узбярэжжа Аравійскага мора значным заняткам таксама з'яўляецца рыбалоўства. Земляробствам звычайна займаюцца жанчыны. Зямля перадаецца па спадчыне да дзяўчат. Мужчыны працуюць маракамі, рыбакамі, гандлююць уздоўж узбярэжжа. Ва ўнутраных раёнах - палююць, наймаюцца на працу на плантацыі і ў гарады.

Галоўная рэлігія - індуізм. Касты тулу падзяляюцца на групы балі, кожная з якіх мае татэмную назву. Невялікая група вернікаў спавядае джайнізм.

Мова тулу не мае сваёй пісьмовасці. Карыстаюцца знакамі моў канада або малаялам. Тым не менш, на ёй існуе літаратура, запісы фальклорных твораў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.