![]()
Тукумс на карце Латвіі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Тукумс (лат.: Tukums) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тукумскага краю. Плошча 12,9 км². Насельніцтва 16 528 чал. (2022).
Этымалогія
Меркаванне лінгвістаў на гэты конт падзяляюцца. Адны лічаць, што назва Тукумс паходзіць ад двух ліўскіх слоў «tukku» — купа i «mägi» — пагорак, гара. Іншыя думаюць, што назва паходзіць ад слова «tutkom», што на мове ліваў азначае канец зямлі, інакш кажучы, тое месца, дзе Курземе і Земгале мяжуюць паміж сабой[3].
Гісторыя
У XI—XII стагоддзях на месцы цяперашняга горада знаходзілася паселішча ліваў.
Назва горада ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1253 годам, калі быў заключаны дагавор пра падзел зямель паміж Курляндскім епіскапствам і Лівонскім ордэнам[4]. У 1299 годзе нямецкія рыцары пабудавалі тут замак Тукум (ням. Tuckum), які служыў пасля рэзідэнцыяй гермайстра Лівонскага ордэна[5].
Пасля ліквідацыі Лівонскага ордэна ў 1561 годзе замак перададзены Рэччу Паспалітай як лен курляндскаму герцагу[6].
У канцы XIX стагоддзя Тукум — павятовы горад Курляндскай губерні Расійскай імперыі, у якім было 7542 жыхара[7].
У 1905 годзе ў Тукумсе адбылося ўзброенае паўстанне, задушанае Рускай імператарскай арміяй[8].
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. Вызвалены 30 ліпеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі. Другі раз акупаваны 21 жніўня 1944 года. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі Ленінградскага фронту ў ходзе блакады Курляндскай групоўкі праціўніка[9].
Насельніцтва
Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Латвіі, на 1 студзеня 2022 года колькасць насельніцтва горада складала 16 528 чалавек[10].
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад горада паводле перапісу насельніцтва на пачатак 2022 года:
нацыянальнасць | чал. | % |
---|---|---|
латышы | 13881 | 83,98 % |
рускія | 1532 | 9,27 % |
беларусы | 305 | 1,85 % |
украінцы | 210 | 1,27 % |
літоўцы | 132 | 0,8 % |
палякі | 111 | 0,67 % |
іншыя | 357 | 2,16 % |
усяго | 16528 | 100 % |
Транспарт
Да Тукумсу падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P98 Елгава (Тушкі) — Тукумс. Тут пачынаюцца рэгіянальныя трасы P104 Тукумс — Аўцэ — Віціні (літоўская мяжа), P121 Тукумс — Кулдыга і P131 Тукумс — Кёстэрцыемс — Мерсрагс — Колка.
За 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада размешчаны аэрапорт «Юрмала»[11].
Культура
У горадзе ёсць музей мастацтваў, дом культуры і некалькі цэркваў.
Вядомыя асобы
- Яўген Касмачоў (нар. 1988) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.
- Віктар Андрэевіч Емяльянаў (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1998). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2008).
- Саманта Ціна (нар. 1989) — латвійская эстрадная спявачка.
Зноскі
- 1 2 Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Lielā Latvijas enciklopēdija : daba, tauta, valsts = Большая латвийская энциклопедия - книга 2005 года. — ISBN 978-9984-22-266-0.
- ↑ Tukuma pilskalns . web.archive.org (6 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ ЭСБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ КУРЛЯНДСКОЕ ГЕРЦОГСТВО • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ ЕЭБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ 110 gadu kopš bruņotās sacelšanās Tukumā (лат.). www.lsm.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Администратор. Освобождение города Тукумс (руск.) . Дивизии РККА в годы Великой Отечественной войны (10 лютага 2019). Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Iedzīvotāju skaits Latvijā 2022. gadā pieaudzis imigrācijas dēļ (лат.). www.lsm.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Jurmala Airport . jurmalaairport.com. Праверана 24 сакавіка 2024.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тукумс
- Сайт Тукумса
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)