Тузін. Перазагрузка | ||||
---|---|---|---|---|
Альбом-складанка | ||||
Дата выпуску | 2009 | |||
Запісаны | 2009 | |||
Жанр | поп-рок | |||
Працягласць | 41 хв. | |||
Прадзюсар | Сяргей Будкін | |||
Мова песень | беларуская | |||
Лэйбл | Будзьма беларусамі!, Тузін Гітоў | |||
|
||||
Храналогія | ||||
|
Тузін. Перазагрузка – альбом-складанка 12 беларускіх англамоўных, рускамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі каверы на сваі песні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Тузін Гітоў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускага Радыё Рацыя ў снежні 2009 года[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].
Спіс кампазыцый
№ | Назва | Словы | Музыка | Арыгінал | Працягласць |
---|---|---|---|---|---|
1. | «У свеце не адны» (Atlantica) | Віталь Воранаў | Алекс Дэвід | англ.: It’s Not About Us | 3:39 |
2. | «Бяжы» (Анастасія Шпакоўская, Naka) | Сяргей Балахонаў | Naka | руск.: Беги | 3:23 |
3. | «У неба» (Нестандартный Вариант) | Сяргей Балахонаў | Дзмітрый “Міх” Міхневіч, А. Піражэнка | руск.: В небе | 3:59 |
4. | «Новы мост» (Бенька, Серебряная свадьба) | Бенька, Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч | Серебряная свадьба | руск.: Новый мост | 4:25 |
5. | «Маці» (Сердце дурака) | Цімафей Яравікоў | Цімафей Яравікоў | –[upper-alpha 1] | 2:34 |
6. | «Пад купалам нябёс» (The Stokes) | Глеб Лабадзенка | The Stokes | руск.: Под куполом небес | 4:08 |
7. | «Запалкі» (Рыта Дакота) | Глеб Лабадзенка | Рыта Дакота | руск.: Спички | 3:44 |
8. | «Студзень» (Hair Peace Salon) | Віталь Воранаў | Hair Peace Salon | англ.: Ice Age | 3:29 |
9. | «My Babe» (Tanin Jazz) | Віталь Воранаў | Таццяна Гарошка | англ.: My Baby | 4:21 |
10. | «Трыюмф волі» (Сяргей Пукст) | Андрэй Хадановіч | Сяргей Пукст | руск.: Триумф воли | 1:34 |
11. | «Каханне не ўзнікла» (Da Vinci) | Алесь Камоцкі | Леанід Шырын | італ.: L’amore non esiste | 3:18 |
12. | «Чароўны кролік» (Юрый Дземідовіч) | Сяргей Балахонаў, Юрый Дземідовіч | Юрый Дземідовіч | руск.: Волшебный кролик | 2:37 |
Прыём крытыкаў
Дзмітрый Калдун вызначаў для Тузін Гітоў сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юрыя Дземідовіча і «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Эксперт Тузін Гітоў Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў заспяваць па-беларуску[8]. Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песні „Atlantica“ і „Da Vinci“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].
На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект года»[10].
Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць»[11]. Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам[11].
У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года)[12].
Зноскі
- ↑ Перазагрузіліся! . Наша Ніва (22 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
- ↑ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе . Тузін Гітоў. TUT.BY (6 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
- ↑ Горевой, Марат. Вышел в свет новый компакт-диск произведений белорусских музыкантов "Тузін. Перазагрузка" (руск.). БелаПАН. TUT.BY (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
- ↑ Тузін. Перазагрузка (Гуказапіс): асаблівы музычны праект інтэрнет-парталу "Тузін Гітоў" і грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" / ідэя Сяргея Будкіна(нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Литвинова, Влада. «Тузін Гітоў» запусціў «Перазагрузку» . БелаПАН (3 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей (2014-11-15). "Перазагрузка — "на свет цэлы"". Культура (46 (1172)). Архівавана з арыгінала 2 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-02.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ Квяткоўскі, Севярын. Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» . Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
- ↑ Замировская, Татьяна (2010-02-22). "Если колется, то можно". БелГазета [руская] (07 (730)). Архівавана з арыгінала 15 лютага 2020. Праверана 2020-02-15.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (руск.). naviny.by. БелаПАН (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- 1 2 3 Радыёстанцыі падзякавалі “Будзьме” . Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці . Тузін Гітоў. Letapis.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
Заўвагі
- ↑ Новы наўмысна напісаны для складанкі спеў.