Горад
![]()
Туба на карце Сенегала ![]() ![]() | ||||||||||||
Туба́ (фр.: Touba, ад араб. ţûbâ — шчасце) — горад у цэнтральнай частцы Сенегала.
Заснаваны ў 1887 годзе заснавальнікам суфійскай ордэна Мюрыдыя шэйхам Амаду Бамба Мбаке, доўгі час заставаўся малазначным паселішчам, аднак пасля пахавання шэйха Амаду Бамба і будаўніцтва мячэці (завершана ў 1963 годзе), горад ператварыўся ў галоўны цэнтр брацтва Мюрыдыя і буйны культурны цэнтр. У 2007 годзе насельніцтва, паводле перапісу, складала 529 000 чалавек. Разам з горадам-спадарожнікам Мбаке Туба з'яўляецца другім па велічыні горадам Сенегала.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туба (Сенегал)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.