Смактуны | |||||||||||||||||
Botulus microporus | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Trematoda Rudolphi, 1808 | |||||||||||||||||
|
Смактуны́, Трэматоды (Trematoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей. Паразіты рыб, земнаводных, паўзуноў, млекакормячых жывёл і чалавека. Выклікаюць трэматадозы.
Апісанне
Даўжыня ад 0,1 мм да 1,5 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, ланцэтападобнае, грушападобнае, зрэдку круглявае або ніткападобнае, брудна-белае, шараватае, жоўта-белае, ружаватае, часта з цёмнымі плямамі. Маюць скурна-мускульны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры. Звычайна маюць 2 (ротавы і брушны), радзей 1 прысосак. Ёсць нервовая, выдзяляльная, стрававальная сістэмы. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца крывёю, лімфай, тканкамі гаспадара. Пераважна гермафрадыты. Развіцце складанае, з чаргаваннем пакаленняў (размнажаюцца не толькі палаваспелыя формы, але і лічынкі) і зменай гаспадароў. Палаваспелыя (марыты) адкладваюць яйцы, з якіх у навакольным асяроддзі ці ў целе прамежкавых гаспадароў (пераважна малюскаў) выходзяць лічынкі (мірацыдыі). Прамежкавыя і дадатковыя гаспадары — малюскі, насякомыя, апалонікі, рыбы.
Класіфікацыя
Адрозніваецца каля 20 тысяч відаў. Найбольш вядомыя апістархіды (Opisthorchiidae), аспідагастрыды (Aspidogastrida), дыкрацэлііды (Dicrocoeliidae), натакатыліды (Notocotylidae), прастаганіміды (Prosthogonimidae), фасцыяліды (Fasciolidae) і інш.
Літаратура
- Гусева І. Смактуны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Трэматоды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).