Тры білборды за межамі Эбінга, МісурыM:
англ.: Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, чорная камедыя[d][1], фільм-містэрыя[d] і крымінальны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Film4 Productions[d], Fox Searchlight Pictures[d] і Blueprint Pictures[d][2]
Працягласць 115 хв.[4][5]
Бюджэт 12 000 000 $
Зборы 158 773 427 $[6]
Краіна
Мова англійская
Год 4 верасня 2017[7]
IMDb ID 5027774
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (англ.: Three Billboards Outside Ebbing, Missouri) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Марціна Мак-Доны[8]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Фрэнсіс Мак-Дорманд, Вудзі Харэльсан, Сэм Рокуэл, Эбі Корніш, Джон Хоўкс, Пітэр Дынклэйдж і іншыя.

Сюжэт

Мілдрэд Хейс засталася сам-насам са сваім горам: некалькі месяцаў таму яе старэйшая дачка была згвалтавана і па-зверску забіта невядомымі на амаль закінутай дарозе да мястэчка Эбінг. Забойца так і не знойдзены, у паліцыі няма ніводнай зачэпкі. Гэты маленькі гарадок працягваў бы жыць спакойна і далей, а пра тое, што здарылася, паспяхова забыліся б яшчэ праз нейкі час, але Мілдрэд вырашыла нагадаць паліцыі пра яе бяздзейнасць. Для гэтага яна арандавала тры білборды і размясціла на іх паслянне да мясцовага шэрыфа.

Акцёрскі склад


   Фрэнсіс Мак-Дорманд      Мілдрэд Хейс
   Вудзі Харэльсан      Біл Уілабі, шэрыф
   Сэм Рокуэл      Джэйсан Дзіксан, афіцэр
   Эбі Корніш      Эн Уілабі
   Лукас Хеджэс      Робі Хейс
   Жэлька Іванек      Седрык Коналі, дзяжурны сяржант
   Калеб Лэндры Джонс      Рэд Уэлбі, рэкламшчык
   Кларк Пітэрс      Эберкромбі
   Самара Уівінг      Пенелопа
   Джон Хоўкс      Чарлі Хейс
   Пітэр Дынклэйдж      Джэймс
   Кэры Кондан      Памела
   Кэтрын Ньютан      Анджэла Хейс

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 132 кінаўзнагародамі і яшчэ 227 намінацыямі[9].

Крыніцы

  1. https://www.channel24.co.za/Movies/News/three-billboards-outside-ebbing-missouri-is-a-black-comedy-about-a-mothers-rage-20180225
  2. 1 2 Internet Movie Database — 1990.
  3. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. http://www.tiff.net/tiff/film.html?v=three-billboards-outside-ebbing-missouri
  5. Three Billboards Outside Ebbing, Missouri: Technical Specifications — 1990. Праверана 13 сакавіка 2018.
  6. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=threebillboards.htm Праверана 2 чэрвеня 2018.
  7. Three Billboards Outside Ebbing, Missouri: Release Info — 1990. Праверана 13 сакавіка 2018.
  8. Three Billboards Outside Ebbing, Missouri (2017) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2020.
  9. Three Billboards Outside Ebbing, Missouri — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.