Трыфан — прысвятак беларускага народнага календара, які адзначаўся 1 (14) лютага. Святы мучанік Трыфан Апамейскі нарадзіўся ў Малой Азіі, а каля 250 года яму адсеклі галаву падчас жорсткіх ганенняў хрысціян[1].
У гэты дзень назіралі за прыродай, зоркамі: «На Трыфана зорна — вясна позняя». Гэты ж дзень — і Грамнічны бацька, бо заўтра ўжо Грамніцы. Да іх рабілі свечкі з асенняга воску. У Віцебскім і Полацкім паветах у апошнюю суботу перад Грамніцамі рыхтавалі «ахвярныя» грамнічныя свечкі са свайго воску[1].
14 лютага каталікі адзначаюць Дзень Святога Валянціна[1].
Зноскі
- 1 2 3 ТРЫФАН / ВАЛЯНЦІН(недаступная спасылка)
Літаратура
- Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Полымя, 2002.
Спасылкі
- ТРЫФАН / ВАЛЯНЦІН(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.