Трып-хоп
Кірунак: Электронная музыка
Вытокі: Хіп-хоп, альтэрнатыўны дэнс, даўнтэмпа, рок, эйсід-джаз, псіхадэлічны рок, эмбіент, пост-панк, індастрыял, транс, лаўндж, соўл, брэйкбіт, даб, хаўс, рэгі, сучасны рытм-н-блюз, мінімалізм
Месца і час узнікнення: 1988-91 гады, Вялікабрытанія
Папулярнасць: 1990-я
Разнавіднасці
Паджанры: Трып-рок, пост-трып-хоп
Роднасныя: Дэнс-рок, сінці-рок
Гл. таксама:
Альтэрнатыўны дэнс, чыл-аўт, індзі-рок, індастрыял, ню-джаз

Трып-хоп (англ.: trip hop) — стыль музыкі, створаны на пачатку 1990-х гадоў у Англіі і дасягнуўшы сталых камерцыйных поспехаў. Узнік як сумесь эксперыментальнага хіп-хопа, джаза, даба, рока, традыцыйнага блюза і некаторых іншых элементаў. Стваральнікамі і першымі выканаўцамі трып-хопа з’яўляліся гурты Massive Attack ды Portishead з Брысталя (адсюль першапачатковая назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-хоп упершыню была выкарыстана ў англійскім часопісе «Mixmag».

У трып-хопе свабодна існуюць разам жывыя музычныя інструменты і сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, легатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстанне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналагавых клавішных інструментаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Хаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы і некаторая дэпрэсіўнасць, абыякавасць у голасе, шмат хто з трып-хопавых выканаўцаў карыстаецца пры звядзенні тэхналогіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасці спеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.

На Беларусі ў стылі трып-хоп працуе калектыў B side.

Разнавіды

  • Футурыстычны трып-хоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-хопа дзеля якога характэрна «декляматыўнасць» спеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-хопа: Recoil (стваральнік праекта — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos.
  • Пост трып-хоп (Post Trip-Hop)
  • Абстрактны хіп-хоп (Abstract Hip-Hop)

Некаторыя гурты

  • Air
  • Б’ёрк
  • DJ Krush
  • DJ Shadow
  • Laika
  • Lamb
  • Massive Attack
  • Mandalay
  • Morcheeba
  • Nightmares on Wax
  • Portishead
  • Sneaker Pimps
  • Tricky
  • U.N.K.L.E.
  • Wagon Christ

Характэрныя альбомы

  • Dummy (Portishead, 1994)
  • Portishead (Portishead, 1997)

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.