Трыпанасомы | |||||||||||||||||
Trypanosoma cruzi | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Trypanosoma Gruby, 1843 | |||||||||||||||||
|
Трыпанасомы (Trypanosoma) — род жгуціканосцаў класу кінетапластыд.
Адрозніваецца некалькі дзясяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым кліматам. Паразіты крыві, спіннамазгавой вадкасці і іншых тканак пазваночных. Узбуджальнікі цяжкіх захворванняў чалавека і свойскіх жывёл — трыпанасамозаў.
Цела верацёнападобнае (звычайна 1,4—2,4 на 15—40 мкм). Ядро адно. Ёсць жгуцік, які пачынаецца ў задняй трэці цела, уздоўж яго зрастаецца з пелікулай і ўтварае хвалепадобную перапонку. Размнажэнне бясполае (прадольнае дзяленне). Кормяцца асматычна, некаторыя трыпанасомы выдзяляюць у кроў таксіны, яхія разбураюць эрытрацыты. Пераносчыкі трыпанасом — розныя крывасосныя насякомыя.
Літаратура
- Трыпанасомы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.