Трып | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | XVII стагоддзе[1] |
Названа ад | Утрэхт[1] |
Краіна паходжання | |
Матэрыял | махер[1], бавоўна[1][2], шоўк[1] і воўна[1] |
Трып[3] (нідэрл.: trijp) — ваўняная двухасноўная тканіна з ворсам на адным баку, стрыжаная як аксаміт. Часам называюць утрэхцкі аксаміт у гонар нідэрландскага горада Утрэхта, які быў вядомы ў XVII—XIX стагоддзях аксамітам і дыванамі.
Гісторыя
У ВКЛ выраблялася з XVI стагоддзя. Відам трыпу была паўваўняная тканіна на баваўнянай аснове, якая выраблялася ў Гданьску з XVII стагоддзя як танны гатунак плюшу.
Выкарыстанне
Выкарыстоўвалася для лёгкага верхняга адзення, галаўных убораў, абіўкі мэблі, экіпажаў, парцьер. Трып быў даволі каштоўнай тканінай і вялікай рэдкасцю ў XIX стагоддзі.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Tortora P. G., Merkel R. S. utrecht velvet // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 604.
- ↑ velvet: utrecht velvet // Textile Terms and Definitions — 7 — 1975. — P. 205.
- ↑ Лазука 2015, с. 160.
Літаратура
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.