Трынітраталуол
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₇H₅N₃O₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS118-96-7
PubChem8376
Рэг. нумар EINECS204-289-6
SMILES
RTECSXU0175000
ChemSpider8073
Трынітраталуол, 3D

Трынітраталуо́л (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6араматычнае нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікам Ёзэфам Вільбрандам.

Уяўляе сабой бясколернае крышталічнае рэчыва (тэхнічны ТНТ жоўтага колеру) з тэмпературай плаўлення 80,85[1] °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Шчыльнасць 1663 кг/м³, літага — 1540—1590 кг/м³. Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, хлараформе, тэтрахлорметане[1], азотнай і сернай кіслотах. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Хімічна ўстойлівы, доўгі час захоўваецца без раскладання. Тэмпература раскладання 240 °C.

ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.

Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.

Выбуховыя паказчыкі

  • Энергія выбуховага пераўтварэння — 1010 ккал/кг
  • Хуткасць распаўсюджання ударнай хвалі — 6700—7000 м/с (пры шчыльнасці 1,6 г/см³)
  • Цеплавая энергія выбуху — 4228 кДж/кг
  • Брызантнасць па Гесу - 16 мм
  • Брызантнасць па Касту - 3,9 мм

Зноскі

  1. 1 2 2,4,6-тринитротолуол // ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

  • Тринитротолуол(недаступная спасылка) // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.