Горад
![]()
Трубчэўск на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Трубчэўск (руск.: Трубчевск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чалавек (2005).
Горад на рацэ Дзясне (прытоку Дняпра), за 94 км на паўднёвы захад ад Бранска.
Гісторыя
У крыніцах называецца Трубеч, Трубецк, Трубчэск або Трубежск. Першапачатковае паселішча размяшчалася за 10 км ніжэй па цячэнні Дзясны, побач сучаснай вёскі Кветунь. З XII ст. — на цяперашнім месцы, цэнтр удзельнага княства. У 1240 годзе захоплены татарамі. У 1356 годзе захоплены вялікім князем літоўскім Альгердам і аддадзены ва ўдзел свайму сыну Дзмітрыю Альгердавічу, родапачынальніку князёў Трубяцкіх. Захоплены Вялікім княствам Маскоўскім падчас вайны 1500—1503 гадоў.
У Смутны час, у 1609 годзе заняты войскамі Рэчы Паспалітай і паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 года вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага. Паводле Палянаўскага мірнага дагавора 1634 года горад Сярпейск і крэпасці Трубчэўск, Ахтурка і Лебядзін адышлі да Расіі.
Эканоміка
Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.
- АТ «Неруса»
- «Аграпрамвалакно»
- ДУ «Трубчэўскае лясніцтва»
- АТ «Трубчэўская мануфактура»
- АТ «Хлеб»
- АТ «Дзяснянскія сыры»
- ЗАТ «Дзяснянскі харчкамбінат»
Адукацыя
- Трубчэўскі політэхнічны тэхнікум.
- Трубчэўскі аграрны каледж.
- Трубчэўскі педагагічны каледж.
- Сярэднія школы № 1,2
- Гімназія № 1
- Прафесійны ліцэй № 1
Вядомыя асобы
- Іван Яфімавіч Пятроў (1896—1958) — ваенны дзеяч, генерал арміі, Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Паўлавіч Пятроў (1836—1920) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер.
- Яфрэм Майсеевіч Карпачоў (1914—1988) — беларускі гісторык, архівіст.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трубчэўск