![]()
Труа-Рыўер на карце Канады ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Труа-Рыўер, таксама Тры-Рывер (фр.: Trois-Rivières — Тры ракі) — пяты па велічыні горад у канадскай правінцыі Квебек. Труа-Рыўер — таксама найбуйнейшы населены пункт і сталіца гісторыка-культурнага і адміністрацыйнага рэгіёну Морысі. Насельніцтва — 126 тыс. чалавек.
Геаграфічнае становішча
Труа-Рыўер мае важнае стратэгічнае значэнне для правінцыі Квебек. Ён размешчаны на паўночным беразе ракі Святога Лаўрэнція. Галоўны транзітны пункт, размешчаны паміж найбуйнейшым мегаполісам Квебека — горадам Манрэаль і сталіцай правінцыі — Квебекам. На паўднёвым беразе ракі размяшчаецца горад Беканкур.
Гісторыя
На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага горада жылі індзейцы плямёнаў алганкіны і абенакі. Французскі даследчык Жак Карцье апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы Свет у 1535 годзе. Назва горада, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пры стварэнні карт у 1601 годзе.
Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калоніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзідэнцыяй рэгіянальнага ўрада ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу і дапамаглі мясцовым місіянерам звярнуць у хрысціянства мясцовых абарыгенаў і метысаў.
У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.
Эканоміка
Труа-Рыўер з’яўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэнню ў 1738 годзе першай у краіне ліцейні[5]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сен-Антуан, а сёння гарадскі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[6]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасці[7].
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Banque de noms de lieux du Québec
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- 1 2 GeoNames — 2005. Праверана 22 красавіка 2019.
- ↑ https://www.donneesquebec.ca/recherche/fr/dataset/repertoire-des-municipalites-du-quebec/resource/c27b1830-2b46-4e80-819b-6238ff7c3b03 Праверана 10 снежня 2023.
- ↑ «Forges du Saint-Maurice National Historic Site of Canada» Архівавана 20 лістапада 2007.. Parks Canada.
- ↑ «Le Port de Trois-Rivières».
- ↑ Roy-Sole, Monique. «A Tale of Tenacity», Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 35
- ↑ https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ https://www.canadainternational.gc.ca/china-chine/bilateral_relations_bilaterales/twinning_relationships_relations_jumelage.aspx?lang=eng#cn-nav
- ↑ Châteaudun, rue de Праверана 19 чэрвеня 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).