Касцёл | |
Троіцкі касцёл | |
---|---|
![]() | |
52°45′16″ пн. ш. 25°09′33″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Косава |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Першае згадванне | 1626 |
Дата пабудовы | 1877 год |
Статус |
![]() |
Стан | Працуе |
![]() |
|
![]() |
Троіцкі касцёл у Косава — рымска-каталіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.
Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі[1][2]. Некаторыя крыніцы характарызуюць стыль храма як неараманскі[3]. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000309)[1].
Гісторыя
.jpg.webp)
1 верасня 1520 года Троцкі Ваявода Ежы, сын Рыгора, са згоды сваёй жонкі Ганны, заснаваў у Косава касцёл Святой Тройцы і Найсвяцейшай Марыі Панны.
Заступнік забяспечыў касцёл дабром ў выглядзе зямель, лесу, лугоў якія ўваходзяць у склад уладанняў у Красоўшчыне, Пустаўшчыне, у Мацеёўщыне і Невяроўшчыне.
Адначасова надзяліў сельскагаспадарчымі пладамі з дзесяціны з сваіх рэзідэнцый і Косава, а гэтак жа з даходаў млыноў і карчмоў.
Першым рэктарам касцёла стаў Якуб дэ Градзічэ.
Падчас рэфармацыі касцёл выконваў ролю кальвінісцкай абшчыны.
Уладальнік маёмасці Леў Сапега, Вялікі гетман ВЛК, актам ад 20 чэрвеня 1626 года пашырыў зямельныя ўладанні і зафундаваў новы каменны касцёл, таксама падараваў абраз «Маці Божай Ласкавай» 1620 года, які знаходзіцца на галоўным алтары, і ўнікальную купель па кракаўскім узоры.
12 лютага 1746 года ў Косаўскім касцёле хрысцілі Тадэвуша Касцюшка, які нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Мерачоўшчыны. Цырымонію здзейсніў прыёр Дамініканскага Ордэна з Гошчава а. Раймунд Корсак.
Метрычная кніга з запісам хрышчэння з гэтага года пад № 479, знаходзіцца ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве пад № 23625 / МН. Захавалася каменная купель са старога касцёла.
У 1859 годзе была ўзведзена могілкавая капліца, на магіле кс. Адама Дмахоўскага. Для пабудовы вонкавых сцен былі выкарыстаныя сярэднявечныя надмагільныя камяні.
У 1872 годзе касцёл згарэў падчас вялікага пажару горада.
У 1877 годзе быў узведзены цагляны касцёл у неагатычным стылі, на складчыну прыхаджан, асабліва Вандаліна Пуслоўскага.
У 1888 годзе быў падвешаны звон, адліты ў Вангрове, набыты на складчыну прыхаджан.
У 1928 годзе ўсталяваны помнік удзельнікам паўстання 1863-64 гг.
У 1937 годзе быў пашыраны орган.
Касцёл бесперапынна дзейнічае[4].
Архітэктура
.JPG.webp)
Храм аднанефны, мае прамавугольны ў плане аб'ём. Неф завяршае пяцігранная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны чатырохкантовай шатровай вежай-званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, спічастымі вокнамі з вітражамі.
Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, якія ўпрыгожаны арнаментальным роспісам. Над уваходам хоры на дзвюх калонах. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з'яўляецца абраз «Маці Божай Міласэрнасці».
Зноскі
- 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры. Брестская область. Стар. 210—211
- ↑ «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ А. М. Кулагiн. Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Троіцкі касцёл (Косава)
- Троіцкі касцёл (Косава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Троіцкі касцёл (Косава) на сайце Radzima.org
- Троіцкі касцёл (Косава) на сайце «Архіварта»