![]() | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 2024 |
Даўжыня, км: | 14,7 |
Колькасць станцый: | 7 |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 8 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 8 |
Электрадэпо: | «Сталбова» |
Троіцкая лінія (руск.: Троицкая линия) да 2021 года Камунарская лінія — лінія Маскоўскага метрапалітэна, якая знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. Значная частка лініі будзе размешчана ў Новай Маскве. На картах пазначаецца нумарам 16.
Праект
У канцы 2013 года было вырашана пабудаваць лінію, на якой будзе размешчана 7 станцый. Пачаткам лініі плануецца зрабіць станцыю ТПК «Вуліца Наватараў» (на цяперашні момант не існуючую). Адкрыццё запланавана на 2024 год.
Паводле аднаго з першых варыянтаў праекта лінія павінна была прайсці праз станцыі «Вуліца Акадэміка Апарына» і «Вуліца Генерала Цюленева» да МКАД і далей праз станцыі «Мамыры», «Газаправод» і «Камунарка» (раней — «Парламенцкі цэнтр»)[1].
У сакавіку 2015 года ў праекце з’явілася новая станцыя — «Хвойкі», якая будзе пабудавана наступнай пасля станцыі «Столбава». У красавіку было вырашана, паводле новага плану развіцця метрапалітэна, да 2035 года пабудаваць яшчэ дзве станцыі — «Дзясна», якая размесціцца пасля станцыі «Хвойкі», і яшчэ адну станцыю паміж імі, якая станам на 2014 год не мела назвы[2].
Станцыі
Першая чарга лініі будзе складацца з 7 станцый.
Зноскі
- ↑ Линия в НАО станет ещё длинее Архівавана 28 верасня 2018.
- ↑ Первая линия в Новой Москве Архівавана 19 кастрычніка 2014.
Спасылкі
- Метро в Новую Москву Архівавана 19 кастрычніка 2014.