Трацкізм - ідэйна-палітычная плынь у рабочым руху пачатку XX ст., аснову ідэалогіі і практыкі якога складалі тэорыя "перманентнай рэвалюцыі", адмаўленне магчымасці перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудовы сацыялізму ў адной краіне і іншыя ідэі Льва Троцкага.[1] Троцкі лічыў, што для кампенсацыі палітычнага банкруцтва 2-га і 3-га Інтэрнацыяналам і для рэвалюцыйнага кіраўніцтва рабочым класам у перыяд нарастаючага крызісу
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
капіталізму і наступлення фашызму неабходна стварыць новы Інтэрнацыянал. Цэнтральнае месца ў стратэгіі Троцкага займае крытыка СССР як "звыраднеўшай дзяржавы рабочых", у якім ўлада з рук пралетарыяту перайшла ў рукі бюракратыі , якая ўзяла пад кантроль дзяржаўныя і партыйныя структуры. СССР, па Троцкаму, быў пераходным грамадствам і мог пайсці было наперад да сацыялізму, альбо назад да капіталізму. Прадухіліць апошняе здольная толькі палітычная рэвалюцыяа. З гэтай мэтаю быў створаны Чацвёрты Інтэрнацыянал. Чацвёрты Інтэрнацыянал задумваўся як арганізацыя, якая ўзначаліць супраціў сталінскаму кантролі, стварыўшы новыя партыі працоўнага класа і прафсаюзы. Аднак трацкізму не ўдалося падрыхтаваць рэальную базу ўнутры працоўнага класа, хоць ён меў пэўны ўплыў у некаторых краінах (асабліва ў Лацінскай Амерыкі) і перажыў некалькі "прыступаў сумнай вядомасці".[2]