Трапані | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Сіцылія | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата скасавання | 4 жніўня 2015 | ||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Тэлефонны код | 0923 і 0924 | ||||
Паштовыя індэксы | 91100 і 91010–91029 | ||||
Код аўтам. нумароў | TP | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тра́пані (італ.: Provincia di Trapani) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Сіцылія. Мяжуе з правінцыямі Палерма і Агрыджэнта. Знаходзіцца на паўночным захадзе вострава Сіцылія і Эгадскіх астравах. Мае працяглую берагавую лінію, якая абмываецца Тырэнскім морам.
5 мая 1860 года Джузэпэ Гарыбальдзі разам з 1200 добраахвотнікамі высадзіўся ў порце Марсалы ў Трапані, з чаго і пачалося аб’яднанне Італіі, якое прывяло да ўзнікнення адзінай Італіі новага часу.
Эканоміка
Гістарычна правінцыя была вядома здабычай солі, рыбалоўствам, пасля — рыбакансервавай прамысловасцю. Як і ўсюды на поўдні Італіі, асновай эканомікі была сельская гаспадарка. У сучаснай эканоміцы мае значэнне турызм і банкаўская справа. У горадзе Марсала развіта вінаробства, мукамольная і макаронная вытворчасць, апрацоўка кары коркавага дрэва.
У Трапані знаходзіцца невялікі аэрапорт Вінчэнца Флорыа Трапані—Бірджы — грамадзянскі, але выкарыстоўваецца таксама і для ваенных патрэб.
Парты — Трапані і Марсала.