Трансільванія, Сяміграддзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.
Назва
Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням.: Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.
Гісторыя
У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, у 106—271 гг. Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падверглася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамі, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. — немцы.
Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (1541—1687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 1699—1867 гг. Трансільванія - правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 г. Трансільванія - частка Румыніі (у 1940—1944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.
Эканоміка
Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.
Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.
Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.
Гарады
Самы вялікі горад Трансільваніі гэта — Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашоў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мурэш (149 577), Бая-Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).
Насельніцтва
Па апошніх даных перапісу ў Трансільваніі пражываюць:
- румыны — 5 684 142 — 73,6 %;
- венгры — 1 603 926 — 20,8 %;
- цыгане — 202 665 — 2,6 %;
- іншыя (украінцы, сербы, балгары, харваты, чэхі, яўрэі, і інш.) — 123 563 — 1,6 %.
Пераважную большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85 %), Кавасна (74 %) і Мурэш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).
У перыяд з 1952—1968 ва Усходняй Трансільваніі існавала — Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мурэш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.
Цікавыя месцы
- Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
- Сярэдневяковыя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сібіу і Сігішаара (месца нар. Улада Дракулы)
- Царква ў Дэнсушы, самая старая царква ў Румыніі
- Драўляныя Цэрквы
- Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
- Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музеяў, Сібіу
- Венгерскія традыцыі і народная культура
Гл. таксама
Літаратура
- Трансильвания // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.