Транспартная сістэма Эстоніі пераважна складаецца з сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі. Геаграфічнае становішча дазваляе Эстоніі весці выгадны гандаль, ажыццяўляючы імпарт і экспарт тавараў па зямлі (аўтамабільным і чыгуначным транспартам), паветры і моры.
Дарогі
- Агулам: 57 565 км (у тым ліку 16 465 км нацыянальных дарог).
- З дарожным пакрыцьцём: 12 926 км (у тым ліку 99 км хуткасных шосаў).
Нацыянальныя дарогі
Нацыянальныя дарогі ўтвараюць аснову эстонскай дарожнай сеткі. Іх агульная даўжыня сягае 16 465 км (29% ад усіх дарог), 59% з іх маюць дарожнае пакрыццё[1]. Нацыянальныя дарогі падзеленыя на 3 ўзроўні:
- галоўныя дарогі (1601 км),
- звычайныя дарогі (2391 км),
- другарадныя дарогі (12 425 км).
Нумар | Еўрамагістраль | Маршрут | Даўжыня (км) | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1 | E20 | Талін — Нарва | 212 | Цягнецца ў бок Санкт-Пецярбургу, на мяжы з Расіяй пераходзіць у аўтамагістраль M11. |
2 | E263 | Талін — Тарту — Выру — Лугамаа | 286 | Перасякае Эстонію з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, далей злучаецца з галоўнай дарогай №2. |
3 | E264 | Йыхві — Тарту — Валга | 219 | Ад Валгі да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A3 |
4 | E67 | Талін — Пярну — Ікла | 193 | Ад Іклы да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A1 |
5 | Пярну — Раквэрэ — Сымэру | 184 | Ідзе ад Пярну праз Пайдэ і злучаецца з галоўнай дарогай №1 пад Ракверэ | |
6 | Валга — Уулю | 125 | Ад Пярну праз Кілінгі-Німэ да Валгі | |
7 | E77 | Рыга — Пскоў | 22 | Кароткі адрэзак на паўднёвым усходзе Эстоніі. Праходзіць празь Місо, працягваецца як расійская аўтамагістраль А212 і латвійская A2. |
8 | E265 | Талін — Палдыскі | 47 | Праз Кейлу, участак Кейла — Палдыскі уваходзіць у еўрапейскую магістраль E265, далей працягваецца на пароме да Капелскяру. |
9 | Ääsmäe — Хаапсалу — Rohuküla | 81 | Паромны рух паміж Rohuküla і Хіюмаа | |
10 | Рысці — Вірцу — Куівасту — Курэсаарэ | 144 | Паромны рух Віртсу і Куйвасту (Мухумаа) | |
11 | E265 | Талінская кальцавая аўтадарога | 38 | |
92 | Тарту — Вільяндзі — Кілінгі-Нымэ | 123 |
Чыгунка
- Агулам: 900 км агульнадаступных шляхоў (1200 км з улікам службовых нітак).
- З шырокай каляінай (1500/1524 мм): 900 км (133 км электрыфікавана).
Чыгуначны рух з сумежнымі краінамі
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Estonian Road Administration. Архіўная копія (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2009. Праверана 2 красавіка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.