Траецкая гара | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°54′34″ пн. ш. 27°33′38″ у. д. | |
Раён | [[Цэнтральны|Цэнтральны]] |
Гістарычны раён | Траецкае прадмесце |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трае́цкая гара́ (руск.: Троицкая гора) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы[1].
Гісторыя
Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекце І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з'явілася Цэнтральная алея[2].
Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з'явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі «Балет» (скульптар С. Гумілеўскі) і «Оперная муза» (скульптары Л. і С. Гумілеўскія)[3][4]. Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя[2].
У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны ў скверы 9 снежня 1981 г. у гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр[5]. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт[6].
Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, па гістарычнай назве плошчы — Траецкая гара, якая знікла ў 1930-я гады[1].
Зноскі
- 1 2 Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
- 1 2 Как задумал Лангбард…(недаступная спасылка)
- ↑ Большие перемены в Большом Архівавана 25 чэрвеня 2012.
- ↑ CКУЛЬПТУРНАЯ КОМПОЗИЦИЯ Архівавана 2 кастрычніка 2015.
- ↑ склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ 120 лет со дня рождения Максима Богдановича
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траецкая гара (сквер)