Траверці́н, вапнавы туф (італ.: travertino) — порыстая асадкавая горная парода, утвораная ў выніку асаджэння мінералаў карбаната кальцыю (кальцыту) з гарачых і халодных крыніц і ў выглядзе нацёчных утварэнняў кальцыту. Часта змяшчае адбіткі раслін і ракавіны.

Колер белы, буравата-шэры, жаўтавата-шэры. Порыстасць 2—40 %. Шчыльнасць ад 1400 да 1800 кг/м³. Добра паддаецца механічнай апрацоўцы.

Радовішчы ў Арменіі, Азербайджане, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Перу, Расіі, Таджыкістане, Турцыі, ва Украіне і інш.

Выкарыстанне

Траверцін выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў вытворчасці цэменту, вапны, карбіду кальцыю, у якасці флюсавага матэрыялу. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага і дэкаратыўнага матэрыяла.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.