Точка BY
URL www.tochka.by
Камерцыйны Так
Тып сайта Інфармацыйны,
Уладальнік ЗАТ «Точка Дыджытал Груп»
Пачатак працы 9 верасня 2022
Бягучы статус Актыўны

Точка BY — рускамоўны беларускі інфармацыйны вэб-сайт, які атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі як СМІ 9.09.2022 г[1]. Гэты сайт размяшчае публікацыі на палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя тэмы, таксама піша пра тэхніку, турызм, здарэнні, адпачынак і спорт, пазбягаючы вострай крытыкі ўлады ці сацыяльна-палітычных праблем. Сайт стаў адзіным новым незалежным СМІ, зарэгістраваным падчас паслявыбарчага крызісу ў Беларусі. Разам з Onliner.by і Sputnik.by складае групу незалежных СМІ, якія дзякуючы памяркоўнай рэдакцыйнай палітыцы могуць бесперашкодна працаваць у Беларусі, атрымліваць каментарыі высокіх дзяржслужачых і адзначаць некаторыя сацыяльна-эканамічныя праблемы.

Зноскі

  1. Згодна інфармацыі на сайце арганізацыі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.