Вёска
Торчыцы
± |
То́рчыцы[1] (трансліт.: Torčycy, руск.: Торчицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 27 жыхароў, 15 гаспадарак (2005).
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 3 вяскоўцы.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 - 61 двор, 213 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 - 27 жыхароў, 15 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх