Торвальд Кодрансан | |
---|---|
стар.-сканд.: Þorvaldr inn víðfǫrli Koðránsson | |
![]() | |
Род дзейнасці | скальд, місіянер |
Дата нараджэння | каля 950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1002 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бацька | Koðran Eilífsson[d] |
Торвальд Кодрансан, Торвальд Вандроўнік (стар.-сканд.: Þorvaldr Koðránsson inn víðförli; ? — пасля 1002?) — ісландскі падарожнік і місіянер X ст., адзін з першых хрысціянснскіх прапаведнікаў у Ісландыі.
Прыняў хрысціянства ў Саксоніі і прапаведваў на радзіме за што асуджаны на выгнанне. Аднак, у 1000 годзе хрысціянства стала афіцыйнай рэлігіяй у Ісландыі, у тым жа гдзе Торвальд выправіўся ў Іерусалім, вяртаўся адтуль праз Канстанцінопаль (дзе быў прыязна прыняты імператарам і патрыярхам) і Кіеў.
Паводле ісландскай сагі Торвальд Кодрансан памёр «на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля, і людзі лічаць яго святым». Невялікая сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Вандроўніка» ўдакладняе гэтыя звесткі, дадаючы, што магіла яго «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле гэта жа крыніцы, Торвальд Кодрансан ехаў праз Русь як пасланнік візантыйскага імператара. «Высокая гара ў Дрофне» не лакалізавана, некаторыя даследчыкамі атаясняюць яе з Друццю, іншыя з дзядзінцам у Полацку, супраць якога на дзвінскім востраве, магчыма, званым раней «Травен», быў манастыр св. Яна. На думку М. Баўтовіча, гара магла знаходзіцца на паўночны ўсход ад Полацка, дзе ёсць падобныя гучаннем тапонімы (напр. Дрэтунь), або, магчыма, тоесна «гары Рагнеды» на паўвостраве Перавоз паміж вусцем Ушчы і вытокам Дрысы на возеры Дрыса. Паводле падання, на «гары Рагнеды» каменным молатам забілі князя Рагвалода, а пазней тут жа пахавалі княгіню Рагнеду. Паводле А. Кіркора і А. Семянтоўскага, у ХІХ ст. на «гары Рагнеды» і ў возеры часта знаходзілі каменныя молаты і паліцы, што можа сведчыць пра культ Тора і скандынаўскае паселішча.
Зноскі
Літаратура
- Баўтовіч М. Дарогі Торвалада Кодрансана // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24-25 кастрычніка 2007 г.). — Полацк, 2009. — С. 15-29.
- Самонова М. «Пришел я туда, где Торвальду, сыну Кодрана, Христос дарует покой»: к вопросу об участии скандинавов в христианизации Полоцка // COLLOQUIA RUSSICA. Series I, vol. 8. — Religions and beliefs of Rus’ (9th-16th centuries) Publication from the 8th International Scientific Conference, Lviv, 15th-18th November, 2017. Krakow, 2018. — С. 85-92.
- ЭГБ. Т. 6. кн. 1. — C. 516