Аграгарадок
Тонеж
± | ||||||||||||||||||||||
То́неж[1] (трансліт.: Toniež, руск.: Тонеж) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.
Размешчана за 9 км на паўднёвы захад ад шашы Р128, за 46 км на захад ад горада Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».
Гісторыя
Тонеж вядомы з 1622 года як сяло.
У XVII—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.
3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.
У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 262 жыхары. Ахвяры нацызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Насельніцтва
- 1838 год — 37 двароў, 300 жыхароў.
- 1886 год — 57 двароў, 400 жыхароў.
- 1909 год — 177 двароў, каля 1060 жыхароў.
- 1917 год — 215 двароў, 1269 жыхароў.
- 1923 год — 1300 жыхароў.
- 1940 год — 375 двароў, 1350 жыхароў.
- 1998 год — 394 двары, 904 жыхары.
- 2000 год — 377 двароў, 800 жыхароў.
- 2002 год — 362 двароў, 789 жыхароў[2].
Інфраструктура
Лясніцтва, лесапілка, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філіял Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Памятныя мясціны
Страчаная спадчына
- Царква
Вядомыя асобы
Радзіма братоў — вучонага У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыжора М. П. Дрынеўскага.
- Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (1976—2017) — беларускі ветэрынар і дзяржаўны дзеяч.
- Якаў Сямёнавіч Райхман (нар. 1926) — беларускі інжынер-будаўнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
- Тонеж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 488.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тонеж
- Тонеж