Томас Хакл Уэлер
англ.: Thomas Huckle Weller
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1915(1915-06-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2008(2008-08-23)[4][1][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, вірусолаг, урач
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Томас Хакл Уэлер (англ.: Thomas Huckle Weller; 15 чэрвеня 1915, Ан-Арбар, штат Мічыган — 23 жніўня 2008) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Член Нацыянальнай акадэміі ЗША.

Біяграфія

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у 1936 годзе, Гарвардскую медыцынскую школу ў 1940 годзе. З 1940 года ў дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 года прафесар у Гарвардскай медыцынскай школе. Навуковыя працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліяміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Ф. Ч. Робінсам і Дж. Ф.Эндэрсам).

Зноскі

  1. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  2. 1 2 3 Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  3. Уэллер Томас Хакл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. Thomas Weller, 93; Won Nobel Prize for Polio // Boston.com — 2008.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.